Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове скасуюць штрафы для СМІ


Прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін прапанаваў парлямэнту выключыць з грамадзянскага кодэксу артыкулы, якія прадугледжваюць штрафы ў дачыньнені да сродкаў масавай інфармацыі.

Прэзыдэнт Малдовы Варонін прапануе зусім скасаваць штрафы за абразу гонару і годнасьці, пакінуўшы толькі – у выпадку судовага рашэньня – прынясеньне прабачэньняў.

Гэтую ініцыятыву камэнтуе дырэктар Кішынэўскага бюро Радыё Свабодная Эўропа Васіле Батнару:

“На жаль, гэта ізноў успрымаецца як падарунак, хаця насамрэч журналісцкая супольнасьць даўно дамагалася скасаваньня вялізных штрафаў з грамадзянскага кодэксу. Цяпер, калі прайграна вельмі шмат спраў у страсбурскім судзе і вельмі шмат заўваг з боку эўрапейскіх структур, прэзыдэнту ягоныя дарадцы, напэўна, прапанавалі выступіць з такой ініцыятывай. Прэзыдэнт, хутчэй за ўсё, жадае напярэдадні прэзыдэнцкай кампаніі паказацца “добрым татам” і сябраваць з журналістамі”.

Нагадаем, што ў Беларусі журналісты незалежных СМІ неаднаразова падвяргаліся вялікім штрафам; некалькі чалавек былі асуджаныя на пазбаўленьне волі за абразу прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG