Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жарсьці па парку <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Жыхары Першамайскага раёну Менску разам з Аляксандрам Мілінкевічам абмяркоўвалі, які можна абараніць Севастопальскі парк ад зьнішчэньня


На пляцоўцы каля тралейбуснай дыспэтчарскай сабралася некалькі дзясяткаў чалавек. Яны, перабіваючы адзін аднаго зьвярталіся да лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.









“Ім 30 гадоў! 30 гадоў гэтым дрэвам! Тут былі блакітныя ёлкі, чырвоныя клёны, дубы! Тут была маса прыгожых дрэваў! Ужо ўсё гэта зьнішчана!!!”.

Былі й даволі радыкальныя выказваньні:

Пэнсіянэрка: “Прэзыдэнт! Чаму ён не прыехаў?!”

Спадарыня: “Ён ніколі не прыедзе. У яго ёсьць свая зона чысьцюткая, прыгожая”. (рогат натоўпу)

Пэнсіянэрка: “Дык я вось гэтай палкай яму па галаве ды па рэбрах! Няхай толькі прыйдзе!”










На пляцоўцы стаялі “аўтазак” і аўтобус са спэцназаўцамі. Некалькі маладых людзей, апранутых у чорныя майкі і штаны, запраўленымі ў боты, хадзілі вакол натоўпу. Журналісты заўважылі, што яны некалькі разоў падыходзілі і садзіліся ў аўтамабіль “Жыгулі”, за рулём якога знаходзіўся міліцыянт.

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі здымалі на відэакамэру ўсіх прысутных.






Аляксандр Мілінкевіч падзяліўся са “Свабодай” сваімі ўражаньнямі ад сустрэчы:

“Выдатны прыклад таго, як людзі прачынаюцца. Ніхто за іх не абароніць правы, калі яны самі ня выйдуць. 12 гадоў змагаюцца. Абсалютна маюць рацыю. Абсалютна закон на іх баку. Адстаялі. Некаторыя змучаныя. Але я лічу, што, калі вось такое па краіне будзе, калі людзі адчуюць сябе людзьмі і грамадзянамі, Беларусь будзе нармальнай і прыстойнай краінай, дзе можна будзе зьвярнуцца да ўлады, перавыбраць уладу, дзе будуць сродкі масавай інфармацыі адкрытыя. Для мяне гэта сьветлы дзень сёньня”.

Калі Аляксандр Мілінкевіч сышоў, на пляцоўку прыехаў кіраўнік аддзела ў справах будаўніцтва і архітэктуры Першамайскага раёну Алег Ахрэм. Людзі яму зрабілі заўвагу, што ён праігнараваў запрашэньне і спазьніўся на сустрэчу.






Ахрэм: “Будуць рабіць месцы для адпачынку, дзіцячыя пляцоўкі для гульні... Паркоўкі будуць для машын...”.

Спадарыня: “Не! Ня будуць! А я вам кажу, што ня будуць!!!

Ахрэм: “Людзям жа трэба прыехаць у парк і адпачыць”...

Спадарыня: “Які парк?! Гэта водаахоўная зона! Тут забаронена! Зона санітарнай аховы! Тут сьвідравіны! Разумееце? Мы вас зьнясем разам са сьвідравінамі! Людзі вас вынесуць адсюль!”.

Спадарыня: А я прапаную ў Драздах. Там месца хапае”.

Людзі пасьля 8 вечара пачалі разыходзіцца. Яны выказваліся, што трэба не спыняць барацьбу ў справе абароны Севастопальскага парку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG