Мінулую ноч затрыманыя ўчора полацкія маладафронтаўцы правялі пад вартай у ізалятары часовага ўтрыманьня, а сёньня судзьдзя Натальля Дзеравянка прызнала іх вінаватымі паводле артыкулу 23.34 часткі 3 Кодэксу аб адміністратыўных парушэньнях. Міколу Дземідзенку, Алесю Круткіну, Сержуку Каралёнку і Кацярыне Салаўёвай прысуджаныя штрафы памерам 30 базавых велічынь, або адзін мільён 50 тысяч кожнаму.
Паводле Кацярыны Салаўёвай, ніхто з падсудных не адмаўляў таго, што ўчора яны праводзілі грамадзкую акцыю, каб прадэманстраваць сваё жаданьне жыць у сапраўды дэмакратычнай краіне. Дзеля гэтага яны выйшлі да будынку полацкага гарвыканкаму з расьцяжкай “Стоп — дыктатура!”, але празь пяць хвілін былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі.
“Усе казалі: “Так, мы стаялі з расьцяжкай. Але спакой грамадзян мы не парушалі, не крычалі лёзунгі — проста выказваліся супраць палітыкі ў нашай краіне”. І тое, што нас затрымалі — гэта якраз і даказвае наяўнасьць дыктатарскага рэжыму ў нашай краіне”, — кажа Кацярына Салаўёва.
Паводле яе, сёньняшнія судовыя працэсы скончыліся яшчэ хутчэй, чымсьці ўчорашняя акцыя — запрасіўшы кожнага ў свой кабінэт, судзьдзя Натальля Дзеравянка хвіліны празь дзьве ўжо абвяшчала вырак.
Крыху даўжэй працягваўся разбор справы Алеся Круткіна: хлопец папрасіў, каб працэс праводзіўся на беларускай мове. Судзьдзя абвясьціла перапынак на абед, і праз гадзіну працягвала суд ужо па-беларуску. Як адзначылі прысутныя, гэта давалася ёй з пэўнымі цяжкасьцямі.
Яшчэ адзін удзельнік учорашняй акцыі зараз знаходзіцца ў шпіталі: Дзянісу Хабераву пасьля затрыманьня стала кепска з сэрцам, і зь міліцыі яго забрала “хуткая дапамога”. Суд над ім мае адбыцца пазьней. З усіх затрыманых Дзяніс Хабераў адзіны, хто выйшаў на вулічную акцыю ўпершыню. Астатніх ужо ня раз затрымлівалі і каралі штрафамі за падобныя ўчынкі.