Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ад АДС вернуць кантроль над уладай


Адсутнасьць у Беларусі грамадзянскага кантролю за ўладамі – галоўны чыньнік падвышэньня цэнаў у краіне.


Пра гэта гаворыцца ў спэцыяльнай заяве прэзыдыюму Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі. Падставай для яе стала падвышэньне на чвэрць тарыфаў на электраэнэргію і рост коштаў некаторых іншых паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Сустаршыня Палітрады АДС Сяргей Калякін зьвяртае ўвагу на тое, што рост цэнаў адбываецца “пры маўклівай згодзе дэпутатаў усіх роўняў, якіх прызначыла ўлада. Заява Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што кошты на паслугі ЖКХ ня будуць перавышаць у эквіваленце пяць даляраў ЗША насамрэч аказаліся пустым папулізмам. І цяпер мы заклікаем беларускіх выбарнікаў галасаваць на парлямэнцкіх выбарах за кандыдатаў з адзінага сьпісу АДС. Толькі яны здольныя ўзнавіць грамадзянскі кантроль за дзейнасьцю выканаўчай улады”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG