Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ можа каштаваць да 400 даляраў


Пра гэта заявіў расейскі амбасадар Аляксандр Сурыкаў.

Паводле словаў дыпляматаў, кошт расейскага газу для Беларусі ў 2009 годзе можа скласьці 200 даляраў за тысячу кубамэтраў альбо «крыху вышэй гэтай лічбы, гледзячы па тым, як складваецца сытуацыя».

Цяпер газ для Беларусі каштуе 128 даляраў за тысячу кубамэтраў.

У праекце бюджэту Беларусі на 2009 год урадам закладзены кошт газу ў памеры 140 даляраў.

Паводле Сурыкава, беларускі бок хацеў бы перагледзець кантракт, падпісаны ў канцы 2006 году. «Не выключаю, што такія размовы пачнуцца»,-- сказаў ён.

Тым кантрактам вызначаная формула цаны на газ для Беларусі да 2011 году, калі чакаецца поўны пераход да эўрапейскай сыстэмы цэнаўтварэньня.

«Да 2011 году цана газу можа быць 400 даляраў і болей»,-- прызнаў Сурыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG