Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты шукалі злачынцаў у офісе АГП


Ператрус у офісе АГП
Ператрус у офісе АГП

У офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, разьмешчаным у прыватным доме на вуліцы Палескай, міліцыя зноў шукала беглага злачынцу.


У офісе абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, разьмешчаным у прыватным доме на вуліцы Палеская, міліцыя зноў шукала беглага злачынцу.

8 чэрвеня агляд памяшканьня доўжыўся амаль дзьве гадзіны. Кіраваў апэрацыяй маёр крымінальнага вышуку Чыгуначнага РАУС Рыгор Кузьменка, а дапамагалі яму маёр Аляксандр Кошман, лейтэнанты Алена Галкіна й Мікалай Міхед.

У офісе ў гэты час ладзілася сустрэча праваабаронцаў з актывістамі моладзевага дэмакратычнага руху па тэме: “Грамадзтва і сьледзтва”.

“Я зьбіраюся, - кажа юрыст Леанід Судаленка, - праз міністэрства ці абласную ўправу ўнутраных спраў вынесьці падзяку міліцыянтам за практычную дапамогу ў раскрыцьці тэмы сустрэчы. Мы абмяркоўвалі пытаньні, як правільна весьці сябе грамадзяніну падчас ператрусу, асабістага дагляду, допыту. Прыход міліцыі быў добрым дадаткам да тэорыі.

Пад выглядам пошуку розных злачынцаў міліцыянты пэрыядычна аглядаюць прыватны дом на Палескай, каб праверыць, хто там сабраўся.

Гэтым разам супрацоўнікі крымінальнага вышуку выклікалі спэцназ і перапісалі звыш двух дзесяткаў удзельнікаў сустрэчы. Апрача таго, лейтэнант міліцыі Мікалай Міхед, які быў адзеты ў цывільнае, здымаў усіх на відэакамэру.

Міліцыянты апыталі чатырох асобаў, ці ведаюць яны нейкага беглага злачынцу па прозьвішчу Таміла. Пры гэтым супрацоўнікі крымінальнага вышуку не паказалі ні фатаграфію, ні нават фотаробата бегляка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG