Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Дубавец: “Быкаў – гэта наш Дастаеўскі”


Чытаем Быкава. Пісьменьнік, літаратурны крытык, публіцыст Сяргей Дубавец чытае фрагмэнт з аповесьці Васіля Быкава “Аблава”.

Імя Васіля Быкава асацыюецца для мяне зь вершамі, з паэзіяй, бо найвышэйшая проза – гэта й ёсьць паэзія. Нездарма Фёдар Дастаеўскі падкрэсьліваў, што ён паэт. Шукаючы месца Быкава ў айчыннай культуры, беларусы сьмела могуць казаць, што Быкаў – гэта наш Дастаеўскі. Перадусім Быкаў – лірык.

Паводле зьнешніх прыкметаў ягонай творчасьці яго залучаюць альбо ў ваенныя пісьменьнікі, альбо ў экзыстэнцыялісты ці псыхааналітыкі, альбо ў суворыя ідэолягі нацыянальнага адраджэньня. Але душою Быкаў ува ўсіх гэтых строях лірык. Якраз гэта робіць яго найвялікшым пісьменьнікам сучаснасьці.

Аповесьць "Аблава", апошнія эпізоды якой я чытаю, магла б стаць візытоўкай усёй творчасьці Васіля Быкава.



Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG