Пасьля гэтага ў Вячоркі адабралі мабільны тэлефон і пад аховай адвезьлі ў ваенкамат. Там ён меў размову з намесьнікам кіраўніка ваенкамату. Той папярэдзіў Франка, што ад панядзелка яму будзе абмежаваны выезд за мяжу.
Франак папрасіў даслаць яму позву на хатні адрас. Ён заявіў, што прызнае яе сапраўднай толькі ў тым выпадку, калі яна будзе напісана па-беларуску.