“Я змагаўся сумленна. Адкрыта адстойваў і выказваў сваё меркаваньне з нагоды школьнай адукацыі. Мяне вельмі зьдзіўляе, што гэта выклікае такую рэакцыю, што як гэта так, дэпутат выказаў нейкія свае меркаваньні. Але ж я лічу, што кожны чалавек мае на гэта права. І гэта нармальна, бо ёсьць прынцып працы, вызначаны кіраўніком краіны. Пакуль рашэньне не прынятае – змагайся, спрачайся, даказвай сваю правату. А калі ўжо прынятае, то выконвай. І зараз ужо будзе, мабыць, залежаць не ад Здановіча ці нейкага іншага чалавека, а ў першую чаргу ад настаўнікаў. Зараз яны павінны выйсьці на сцэну. Я вельмі разьлічваю на мудрасьць, вопыт маіх калегаў-пэдагогаў, якія перажылі ўжо не адну рэформу і ў любых умоваў працаваў дзеля нашых дзяцей, іх будучыні”.
Спадар Здановіч сказаў, што калі ўжо кіраўнік краіны прыняў рашэньне, то яго трэба выконваць. А нэгатыўныя наступствы гэтага пераходу, паводле спадара Здановіча, выявяцца.
Прынамсі спадар Здановіч заяўляе, што новая рэформа школы вядзе ў пячорны век. Па ягоных словах, нельга за тры месяцы выправаць добрыя навучальныя праграмы. Паводле спадара Здановіча, у выніку ў школе стануць непатрэбнымі 10 тысяч настаўнікаў.