З трох сустаршыняў фракцыі да журналістаў прыйшлі Віктар Крываль і Ігар Рынкевіч. Вольга Казуліна, якую таксама абралі сустаршынёй, знаходзіцца ў Польшчы на міжнароднай канфэрэнцыі.
Спадар Рынкевіч адзначыў: у фракцыі ўжо больш за 150 партыйцаў. Гэта 10-я частка ўсёй партыі. Рознагалосьсяў з партыйнымі ідэямі ў іх няма:
“У фракцыю аб’ядналіся людзі, якія не падзяляюць стыль і мэтады кіраваньня партыяй. Па сутнасьці, гэта бальшавіцкія мэтады. Бо тыя, хто мае іншую думку, выдаляюцца з выбарных пасадаў у партыі. Так было зь Юрыем Новікавым і Віктарам Крывалем — кіраўнікамі Магілёўскай і Менскай абласных арганізацыяў. Супраць гэтага бальшавізму мы і паўстаем.
Будзем імкнуцца актыўна весьці барацьбу за вызваленьне Аляксандра Казуліна, а не імітаваць яе”.
Анатоль Ляўковіч, які выконвае абавязкі старшыні партыі пасьля арышту Аляксандра Казуліна, гэтыя абвінавачаньні абвяргае:
“Калі ёсьць нейкія парушэньні, калі я прымаю таталітарныя ці аўтарытарныя рашэньні, то ў партыі існуе статут. І трэба апэляваць не да грамадзкасьці, якую мала цікавяць унутраныя разборкі ў партыі, а да выбарных органаў партыі. І ў нас такі орган ёсьць — Цэнтральная рэвізійная камісія. Але ж за ўвесь гэты час — ніводнай заявы, ніводнага факту.
Мабыць, больш за ўсіх зацікаўлены ў вызваленьні Казуліна Ляўковіч. Таму што Казуліным прыкрываюцца і спрабуюць рабіць раздраі ў партыі. Наконт змаганьня за вызваленьне Казуліна — як можам, так і змагаемся. Калі казаць непасрэдна пра Ляўковіча, дык ён дабраўся нават да Авальнага габінэту Джорджа Буша”.
Палітоляг Юрась Чавусаў кажа, што ён цяпер вядзе дасьледаваньне пра стыль і мэтады прыняцьця рашэньняў у беларускіх апазыцыйных партыях:
“На мой погляд, пасьпяховасьць альбо не партыйнай дзейнасьці, скіраванай на вызваленьне спадара Казуліна, не вызначаецца дэмакратычнасьцю альбо аўтарытарнасьцю стылю кіраваньня. Павінны быць крэатыўныя ідэі і ўсьведамленьне шляхоў дасягненьня пастаўленых мэтаў. І ў дадзеным выпадку, я думаю, гэта толькі падстава, каб паставіць гэтую партыю пад сваё кіраваньне. Ідзе барацьба за ўладу ўнутры партыі. У тое, што яна паўплывае на эфэктыўнасьць дзейнасьці партыі, я ня веру”.