Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Парытэт” на карысьць расейскай “Сыстэмы”


Маскоўскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця, які ўваходзіць у холдынг “Сыстэма” плянуе ў ліпені выкупіць кантрольны пакет беларускага “Парытэтбанку”.

Пра гэта на пасяджэньні кансультацыйнай рады беларускага ўраду па замежных інвэстыцыях паведаміў прадстаўнік “Сыстэмы” Аляксандар Рудакоў. Ён сказаў, што маскоўскі холдынг прапанаваў Нацыянальнаму банку Беларусі тры варыянты продажу “Парытэтбанку”, паводле спадара Рудакова канчатковае рашэньне будзе прынятае на працягу гэтага тыдня.

Холдынг “Сыстэма” даўно праяўляе цікаўнасьць да беларускага рынку. Расейская кампанія МТС , якая ўваходзіць у “Сыстэму”, валодае паловай пакету акцый беларускай сеткі мабільнай сувязі МТС. Нядаўна зьявілася інфармацыя , што “Сыстэма” хоча набыць у аўстрыйскай кампаніі яшчэ адну беларускую сетку мабільнай сувязі Velcom, якая была прададзеная аўстрыйцам летась. Зараз на чарзе – “Парытэтбанк”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG