На ўрачыстасьці прысутнічалі больш за сорак чалавек. А перад тым у ваўкавыскім касьцёле адбылося набажэнства паводле грэка-каталіцкага абраду, якое правіў айцец Андрэй Крот з Горадні.
Летась на месцы уніяцкай царквы быў пастаўлены крыж.
На выезьдзе з Ваўкавыску ў мінулыя выхадныя быў асьвечаны камень на месцы, дзе яшчэ ў першай палове ХІХ стагодзьдзя існаваў уніяцкі храм.