Агонь вынішчыў сховішча студыі, дзе знаходзілася 50 тысячаў кінастужак – арыгіналы фільмаў 30-х і 40-х гадоў ХХ стагодзьдзя.
Мясцовыя мэдыі паведамляюць, што пажар пачаўся ў той час, калі ў студыі праходзілі здымкі. Агонь хутка перакінуўся на парк забаваў студыі. Калі тушылі пажар, адбыўся выбух. Пажар вынішчыў дэкарацыі вуліцаў Новага Ёрку, Новай Англіі і выставу Кін-Конга. Агульная плошча пажару – болей за 160 гэктараў.