Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падаражэе ялавічына


Закупачныя цэны на ялавічыну будуць павышаныя прыблізна на 10 працэнтаў. Пра гэта паведаміў на сумесным паседжаньні дзьвюх палат Нацыянальнага сходу міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра.


Ён патлумачыў, чаму міністэрства настойвае на падаражэньні ялавічыны. Рэч у тым, што кураціна і сьвініна ў Беларусі прыблізна каштуюць столькі ж, колькі ў суседзяў. Таму, каб ялавічыну зь Беларусі не вывозілі, міністэрства прапануе ўраду падвысіць на яе цэны.

Наступнае, на што могуць павысіцца цэны, — малочная прадукцыя. Але гэтае падвышэньне, паводле міністра, адбудзецца не раней за восень.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG