Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Свіслач закіпае... <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


У рацэ Сьвіслач ёсьць месца, дзе тэмпература вады дасягае больш за 50 градусаў па Цэльсію.


На адлегласці 10-15 метраў ніжэй па цячэньні ад "гарбатага моста", які вядзе да Вострава слёз, над вадой клубіцца пара. Месцамі вада тут вельмі гарачая — можна атрымаць апёк, але па перыферіі ад цэнтра "крыніцы" яе тэмпература абсалютна прымальная для купаньня — прыблізна 30 градусаў,

Хутчэй за ўсё, падарунак мінчанам да пачатку сезона адключэньня ў дамах гарачай вады падрыхтавалі Менскія цепласеткі. Прычым падобна на тое, што "тэрмальная крыніца" функцыянуе ня першы дзень — масіўныя бетонныя блёкі набярэжнай побач выпраменьваюць цяпло, паведамляе БелаПАН.

Карэспандэнт Свабоды зрабіў здымкі пары над Сьвіслаччу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG