Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Шэнгену пакуль не саступаюць у кошце візаў


Беларусь спрабуе весьць двухбаковыя перамовы з краінамі, якія ўваходзяць у шэнгенскую зону для таго, каб зьменшыць кошт візаў для грамадзянаў Беларусі


Пра гэта заявіў намесьнік міністра замежных справаў Віктар Гайсёнак, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў. “Аднак мы сутыкаемся з кансалідаванай пазыцыяй краінаў Эўразьвязу, якія ўвязваюць пачатак перамоваў з выкананьнем вядомых 12 прапановаў Эўразьвязу. Таму праца ў гэтым накірунку надзвычай цяжкая. Мы спрабуем весьці двухбаковыя перамовы, але парушыць салідарнасьць краінаў шэнгенскай зоны пакуль не ўдаецца”, -- паведаміў Гайсёнак.

Намесьнік міністра замежных справаў выступаў у Палаце з нагоды ратыфікацыі пагадненьня аб узаемных паездках грамадзянаў Польшчы і Беларусі. Пакуль грамадзяне Б, якія жывуць у памежных зонах, са словах дэпутаткі Ліліі Кашанковай, езьдзяць у Польшчу паводле звычайных правілаў, ня маючы ніякіх паслабленьняў. Гайсёнак паведаміў, што з гэтай нагоды Варшава і Менск вядуць перамовы, каб спрасьці ўмовы перасячэньня мяжы для гэтай катэгорыі грамадзянаў. “Станоўчы рух у гэтым кірунку ёсьць”, – сказаў Гайсёнак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG