Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“19 крымінальных спраў “СПК Бель ”


Агляд незалежнага друку за аўторак, 27 траўня.


Газэта “Вольны горад” з Крычава друкуе артыкул “СПК Бель – крымінальная справа І ”. Гаворка вядзецца пра гаспадарку, якая ўваходзіла ў пералік 60 лепшых у Беларусі. Але ў выніку праверкі Камітэту дзяржкантролю супраць СПК і яго кіраўнікоў былі распачатыя 19 крымінальных спраў. І зараз распачаўся іх разгляд у судзе.

Яшчэ адзін артыкул сьвежага нумару “Вольнага гораду” прысьвечаны пратэсту донараў у Клімавічах. Гаворыць рэдактар выданьня Сяргей Няроўны:

“Пасьля таго, як былі адмененыя льготы, донары ў Клімавічах пачалі давіць на ўлады. Ёсьць такая інфармацыя, што ўлады могуць вярнуць гэтыя льготы. Бо наперадзе парлямэнцкія выбары і яны могуць саступіць. У Крычаве донары таксама не задаволеныя. Яны тэлефануюць, пішуць, так што тут гэтая тэма таксама вострая”.

Незалежнае выданьне “Вы і Мы” з гораду Пружаны паведамляе пра акцыю, якую распачынае паводле ініцыятывы чытачоў.

“У горадзе распачалася хваля незадаволенасьці з боку жыхароў, што на зялёных газонах стаяць аўтамабілі. Людзі шматразова зьвярталіся да нас і зараз распачаўся збор подпісаў, якія мы затым перададзім у РАУС. Мы хочам прайсьці ўсю юрыдычную працэдуру, каб усё было законна”.

“Комсомольская правда в Белорусси” ў сёньняшнім нумары паведамляе, як можна адпачыць у крэдыт. Газэта падае падрабязнасьці пра магчымасьць пазычыць грошы ў банку. Артыкул называецца “Як адпачыць сёньня, а расплаціцца заўтра?” У артыкуле “Крадзены мабільнік выдасьць сябе сам?” “Комсомолка” паведамляе пра шляхі выяўленьня крадзеных тэлефонаў, а таксама перашкодаў у іх пошуку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG