Прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2.5 года зьняволеньня. Яго зьвінавацілі ў зьбіцьці міліцыянта. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаў і абскардзіў прысуд.
Праваабаронцы лічаць, што Сяргея Парсюкевіча перасьледуюць за ўдзел у прадпрымальніцкім руху.