Са слоў шклоўскага журналіста Аляксандра Шчарбака, цяпер на гэтай вуліцы нешматлюдна. На кожным скрыжаваньні стаяць маладыя людзі ў цывільным і ўважліва прыглядаюцца да рэдкіх мінакоў:
“Людзі нібыта павыміралі. Машыны пахавалі ў цэнтры ўсе за дамы. Горад пафарбавалі чырвонай і зялёнай фарбай. З кожнага калгасу строга па сьпісах па дваццаць чалавек у масоўнікі выдзелілі. Іх прывязуць на аўтобусах”, — паведаміў Аляксандар Шчарбак.
Чакаецца, што сёньня Аляксандар Лукашэнка наведае фабрыку газэтнай паперы, якую нібыта ўжо падрыхтавалі да пуску. Паводле ранейшых плянаў, зрэшты, фабрыка павінна была даць першую сваю прадукцыю яшчэ ў сьнежні.
Паводле Аляксандра Шчарбака, праехаць у пасёлак Маладзёжны, дзе знаходзіцца фабрыка, можна толькі па прапусках.