Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Крывапіўцы Скірмунт, Ваньковіч, Ваніловіч і інш.”


Пра што пісалі беларускія газэты 15 траўня ў розныя гады мінулага.


Беларускі шлях” у 1918 годзе пад загалоўкам “Распараджэнне” піша: “Здаралося, што грамадзянскае насяленне падгаворвало нямецкіх салдатаў прылучыць іх кватэры да электрычных дратоў, або асьвятленню горада Менску. Гэта безумоўна забараняецца. Супрацівіўшыеся гэтаму будуць аштрафованы на 600 мр., альбо арыштованы на 6 тыдняў, а ў выніку большай віны, кара можа быць павялічана. Распараджэнне ўходзіць у моц ні забаўна. Комэндант фон-Фракенбэрг, Палкоўнік”.

Звязда” ў 1938 годзе падчас перадвыбарчай кампаніі нагадвае пра сьпісы выбаршчыкаў падчас выбараў у Дзяржаўную думу ў 1912 годзе: “Ад з’езда рускіх землеўладальнікаў (памешчыкаў) — 54 чал., з іх — 36 свяшчэннікаў і протаіерэяў. Астатнія — прадвадзіцелі дваранства, земскія начальнікі і буйныя чыноўнікі. Ад з’езда польскіх землеўладальнікаў — 16 чал., у тым ліку два князі Радзівілы, князь Друцкі-Любецкі, буйныя памешчыкі, добра памятныя беларускаму сялянству крывапіўцы Скірмунт, Ваньковіч, Ваніловіч і інш.”.

“Зарплата прэзыдэнта Беларусі складае 14 мільёнаў рублёў, — паведамляюць “Свободные новости” ў 1998 годзе. — Пра гэта паведаміў сам Аляксандар Лукашэнка на форуме журналістаў. Безумоўна, сума для галавы дзяржавы проста мізэрная, але зь іншага боку, навошта беларускаму прэзыдэнту зарплата? За пражываньне ў рэзыдэнцыі, роўна як і за камунальныя паслугі, ён ня плаціць, у гарадзкім транспарце ня езьдзіць... У крамы Аляксандар Рыгоравіч ходзіць раз на паўгода, і то — спраўдзіць асартымэнт на прылаўках... Касьцюмы Лукашэнку шыюць на спэцзамову. Застаецца адно — кішэнныя грошы сыну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG