Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ня выпусьціць Казуліна да 2011 году


Такое меркаваньне выказаў Свабодзе палітык Сяргей Скрабец. Скрабец сам мае намер балятавацца на выбарах 2011 году.

Прытым палітык кажа, што ў краіне створаная такая выбарчая сыстэма, якая дазваляе Лукашэнку набіраць у любым галасаваньні 90 працэнтаў.

Скрабец адрэагаваў і на рэмарку ва ўчорашнім інтэрвію кіраўніка пра тое, што Казулін нібыта адмовіўся выйсьці на свабоду. Гэтую заўвагу, як і саму прапанову, палітык назваў дэмагагічнай і цынічнай. Паводле яго інфармацыі, Казулін палічыў непрыймальным такую ўмову вызваленьня з-за кратаў, бо яму фактычна прапанавалі ўцёкі з краіны, як уцёкі чалавека, што мае статус парушальніка заканадаўства і ўцякае прыкрываючыся хваробай жонкі .
Сяргей Скрабец як нядаўна абраны намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада зараз наведвае эўрапейскія сталіцы, дзе праводзіць перамовы з кіраўнікамі сацыялістычных партыяў дзеля іх падтрымкі ў справе вызваленьня А.Казуліна і іншых беларускіх палітвязьняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG