Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ ў Грузіі: сыстэма зьмененая за некалькіх месяцаў


Чхэідзе: "Пасьля рэвалюцыі "ружаў" новы ўрад замяніў усіх галоўных кіраўнікоў патрульнай паліцыі. Было істотна зьмененае заканадаўства, для супрацоўнікаў службы праводзіліся адмысловыя трэнінгі.
Сур’ёзны акцэнт быў зроблены на працу пракуратуры, каб усе факты хабару, карупцыі былі жорстка пакараныя. Сыстэма была зьмененая на працягу некалькіх месяцаў. МУС надаваў вялікую ўвагу інфармацыйнай кампаніі, каб насельніцтва ведала пра сутнасьць рэформы. Больш паловы патрульных паліцэйскіх - не начальнікаў нават, а звычайных паставых, былі звольненыя, на іх месца набралі новых людзей. Некаторыя экспэрты лічаць, што рэформа была занадта хуткай. Але збольшага можна сказаць, што пытаньне карупцыі, хабару было вырашанае”.
Дракахруст: “Ну а людзі адчулі гэтыя зьмены, вось Вы не як журналіст, а як аўтааматар, адчулі гэта?”
Чхэідзе: "Так, усе заўважаюць гэтыя зьмены. Уся сыстэма была зьмененая, новая форма ў паліцыі, новыя машыны, новыя паводзіны. Раней яны лавілі парушальнікаў і бралі зь іх хабар, зараз за парушэньне ты плаціш у банк, а не наўпрост паставому. Былі ўзмоцненыя пакараньні за карупцыю і хабар, пасьля таго, як за хабар былі арыштаваныя некалькі паліцэйскіх, гэта мела вялікі эфэкт.
І зараз яны сапраўды не бяруць хабар”.
Дракахруст: “На Ваш погляд, які фактар найбольш паўплываў на такія зьмены: кадравыя зьмены, трэнінгі, падвышэньне заробкаў?”
Чхэідзе: "Я мяркую, што найбольш паўплывала зьмена кадраў. Заробкі сапраўды былі падвышаныя, але на мой погляд галоўнае - гэта зьмена кадраў. І зараз паводле сацыялягічных апытаньняў давер людзей менавіта да патрульна-паставой службы -- самы высокі сярод усіх органаў правапарадку і правасудзьдзя”.
Дракахруст: “А вось наконт падвышэньня заробкаў: колькі людзі ў ДАІ атрымлівалі раней і колькі зараз? Калі можна -- у далярах”.
Чхэідзе: "Раней заробак у звычайнага патрульнага паліцэйскага заробак быў ня больш за 20 даляраў. Зараз - больш за 200-250 даляраў. Для параўнаньня - у дзяржаўных установах сярэдні заробак 150 даляраў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG