Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ці дапаможа Хілары Клінтан Паўлу Севярынцу?”


Пра што пісалі беларускія газэты 8 траўня ў розныя гады мінулага.

“Звязда” ў 1938 годзе паведамляе: “5 мая вялікім масавым гуляннем адкрыўся менскі парк імя Горкага... У гэтым годзе парк значна пашыран і рэканструяван. На плошчы Канстытуцыі ўстаноўлен 15-метровы макет крэмлёўскай вежы, увенчаны чырвонай зоркай. На плошчы выстаўлены мастацкія пано, якія адлюстроўваюць правы працоўных... У парку днямі будуць устаноўлены дзяжурствы прапагандыстаў-кансультантаў па пытаннях выбараў у Вярхоўны Совет БССР”.

Са старонак “Вячэрняга Мінску” ў 1978 годзе студэнтка гістфаку БДУ В.Богіна заяўляе: “Нядаўна ў нас праходзіла канферэнцыя чытачоў па мемуарах Л.І.Брэжнева “Малая зямля”... Калі чытаеш старонкі ўспамінаў Л.І.Брэжнева, адчуваеш тое ж самае: нібыта высаджваешся разам з дэсантнікамі пад Новарасійскам, сам адчуваеш, што значыць град смертаноснага металу... А другая частка мемуараў — “Адраджэнне” — робіць нас сведкамі яшчэ аднаго подзвігу — працоўнага...”

“Навіны”, год 1998. “Ці дапаможа Хілары Клінтан Паўлу Севярынцу?” — пад такім загалоўкам газэта паведамляе пра ліст жонак і маці палітвязьняў да Хілары Клінтан: “Дзве бяды напаткалі Беларусь — Чарнобыль і Лукашэнка”, — сцвярджаецца ў пасланні. Яго аўтары заклікаюць жонку амерыканскага прэзідэнта і ўсіх жанчын Амерыкі “сваім аўтарытэтам падтрымаць палітвязняў Беларусі, беларускіх эмігрантаў, а таксама ўсіх грамадзянаў, якія абараняюць правы чалавека, змагаюцца за аднаўленне дэмакратыі і законнасці ў Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG