Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгістрацыю таварнага знаку “МТС” прызналі несапраўднай


Такое рашэньне прыняла апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці паводле заявы А.Разанава і В.Маркаўца.


3 мая апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знаку кампаніі "МТС" з выявай чырвонага яйка.

Такое рашэньне апэляцыйная рада пад старшынствам Натальлі Баркун прыняла паводле вынікаў слуханьня заявы аўтараў мастацкіх твораў "Яйкаквадраты", вядомых дзеячаў беларускай культуры паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. Яны зьвярнуліся ў цэнтар 10 кастрычніка 2007 году зь пярэчаньнямі супраць рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі таварнага знаку № 25.420 з выявай чырвонага яйка ў белым квадраце.

Пасьля атрыманьня матывавальнай часткі рашэньня, на складаньне якой законам даецца два месяцы, кампанія "МТС" можа абскардзіць вэрдыкт у судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду.

У кампаніі “Мабільныя ТэлеСыстэмы” катэгарычна не згаджаюцца з рашэньнем апэляцыйнай рады. Дырэктар прадстаўніцтва расейскага акцыянэрнага таварыства “МТС” у Беларусі Дзьмітры Ходас назваў рашэньне “абсалютна незаконным і неабгрунтаваным”. Ён падкрэсьліў, што рашэньне апэляцыйнай рады ўвойдзе ў сілу не раней, чым празь сем-восем месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG