Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 сутак арышту М.Тульжанковай за ўдзел у эксурсіі


Сёньня судзьдзя Навабеліцкага раёну Гомеля Алег Харошка вынес прысуд — сем сутках арышту для Марыі Тульжанковай, адной з удзельніц экскурсіі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі.


Раней гэты ж судзьдзя арыштаваў Уладзімера Няпомняшчага, Сьвятаслава Шапавалава і Аляксандра Процку на 15, 10 і 7 сутак адпаведна.

Іншым удзельнікам экскурсіі прызначаныя штрафы: Івану Адаменку — 20 базавых велічыняў, Тацяне Бублікавай і Зьмітру Кутасаву — па 15.

Восьмы ўдзельнік экскурсіі, супраць якога таксама ўзбуджаная адміністратыўная справа, — Сяргей Трыфанаў, — хварэе. Нягледзячы на тое, што хлопец паказаў міліцыянтам даведку з паліклінікі пра тое, што знаходзіцца на бальнічным, супрацоўнікі міліцыі Навабеліцкага раёну павезьлі яго ў райадзьдзел.

Паводле кіраўніка Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына, Сьвятаслаў Шапавалаў абвясьціў у турме галадоўку.

23 сакавіка каля 20 чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі балёнікамі прайшлі па мясьцінах, зьвязаных зь дзейнасьцю міністра БНР Палуты Бадуновай. На 8 экскурсантаў супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы і абвінавацілі іх у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG