Міліцыянты запатрабавалі, каб ён паказаў свае асабістыя рэчы, у якіх знайшлі кніжкі Сьвятланы Аляксіевіч і бел-чырвона-белы шалік. Акрамя таго, Расюк нёс з сабой вянок, на стужках якога было напісана “Ад аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Магілёва”. Пазаўчора намесьнік гарвыканкаму Фёдар Міхеенка адмовіў даць слова Расюку на мітынгу. Расюк хацеў выступіць супраць будаўніцтва АЭС. Цяпер затрыманы знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Магілёва
У пастарунку Мікалай Расюк прабыў 2 гадзіны, пасьля чаго яго выпусьцілі на волю. Прычыну затрыманьня міліцыянты так і не назвалі. Сам Расюк лічыць, што яго затрымалі, каб ён не прысутнічаў на мітынгу. Расюк хацеў перадаць кніжкі Аляксіевіч кіраўніцтву вобласьці.