Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франака Вячорку выклікалі ў ваенкамат


Міліцыянты не дапусьцілі актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку на адкрыты ўрок у школу нумар 189 гораду Менску, дзе ён меўся распавесьці школьнікам аб прафэсіі журналіста.

“На ўваходзе ў школу мяне спыніў інспэктар Ленінскай раённай управы ўнутраных спарваў Есіпёнак і папрасіў мяне паехаць у міліцыю ў сувязі з падазрэньнем, што мой пашпарт несапраўдны”,-- распавёў спадар Ф.Вячорка.

Разам зь ім у міліцыю накіроўваецца праграміст Юры Пахучы, які таксама быў запрошаны на адкрыты ўрок у школу. Такім чынам адкрыты ўрок быў сарваны.

З Франака ўзялі тлумачэньні наконт пашпарту, пасьля зьявіўся падпалкоўнік з ваенкамату і ўручыў позву ў ваенкамат на 15 траўня ды зачытаў артыкулы Крымінальнага кодэксу за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Франак Вячорка сёлета ў лютым быў адлічаны з журфаку БДУ пасьля таго, як яго засудзілі на 15 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG