Нягледзячы на надзвычайны рэйтынг і магутнага апекуна, Мядзьведзеў – мішэнь шматлікіх анэкдотаў і жартаў. Працытую маю калегу, карэспандэнтку свабоды Клэр Біг, якая дасьледавала гэтую тэму – "Мядзьведзеў выйграў прэзыдэнцкія выбары, але пакуль яшчэ ня выйграў павагі выбарцаў".
Інтэрнэт перапоўнены анэкдотамі, каляжамі з выявай мядзьведзя, намёкамі на тое, што выбараў як электаральнага працэсу проста не было. Самыя зьедлівыя жарты тычацца ў прынцыпе самой палітычнай сыстэмы Расеі.
Напрыклад, анэкдоты:
"Сапраўдны прэзыдэнт павінен зрабіць тры рэчы - пастроіць Лукашэнку, пасадзіць Хадаркоўскага і вырасьціць Мядзьведзева".
"Указ прэзыдэнта Пуціна: прызначыць віцэ-прэм'ера Мядзьведзева старшынём камісіі для барацьбы з птушыным грыпам. У сувязі з чым прысвоіць яму пазачарговае прозьвішча – Курыцын".
"Наступным прэзыдэнтам Расеі будзе Пуцін, але прозьвішча ў яго будзе Мядзьведзеў. Гэта – для кансьпірацыі? Не, гэта – для канстытуцыі".
"Выбары Мядзьведзева праплацілі заходнія СМІ, каб цяпер з чыстым сумленьнем казаць, што па вуліцах Масквы гуляюць мядзьведзі".
"Раней маглі пакараць за анэкдот пра Вовачку, цяпер пра мядзьведзя".
У "Жывым Журнале" шмат форумаў, дзе людзі прыдумляюць анэкдоты, на папулярным партале youtube.com зьмяшчаюцца відэа, дзе з культавых расейскіх фільмаў бяруцца сюжэты з намёкамі на цяперашнюю палітычную сытуацыю. Многія нашыя слухачы ведаюць фільм "Каўказская палоньніца" – з урыўку зь якога зроблены палітычны памфлет. Замест выкраданьня камсамолкі і спартоўкі – турыста Мядзьведзева просяць выкрасьці прэзыдэнцтва ў Расеі.
Юлі Гусман, былы дэпутат думы, кіраўнік расейскага саюзу кінэматаграфістаў, кажа што Крэмль за часы кіраваньня Пуціна стаў абсалютна нецярпімым да палітычнай сатыры:
"Яна зьнікае з сацыяльнай сфэры і з тэлевізійных дэбатаў. Яна зьнікае. І я думаю, што гэта надоўга. І пачалося гэта ў эпоху Ўладзіміра Ўладзіміравіча. Былы прэзыдэнт Ельцын – яму, канечне, можна шмат што закідаць, але тое, што ён трапятліва ставіўся да свабоды слова і прэсе, якая нападала на яго, кусала яго, але ён усё гэта цярпеў, сьціснуўшы зубы".
Тут варта прыгадаць вядомы тэлевізійны праект – перадачу "Лялькі" на канале НТВ, якая стала першай ліквідаванай, калі Пуцін стаў прэзыдэнтам у 2000 годзе. У той вельмі папулярнай перадачы Пуціна паказвалі ў розных камічных сытуацыях.
Паводле аўтара перадачы Віктара Шандаровіча, палітычная сатыра перайшла ў падпольле.
Мы часта расказваем аб судовых працэсах у Беларусі, калі падставай – зьнявага гонару і годнасьці кіраўніка краіны. Першым асуджаны быў паэт Славамір Адамовіч, пасьля працягваліся да адказнасьці рэдактары газэт. Скандальным стаў дзень 27-га сакавіка, калі ў офісах незалежных смі і кватэрах недзяржаўных журналістаў адбыліся ператрусы і канфіскацыя тэхнікі на падставе пошуку носьбітаў з мультфільмамі, у якіх палітычныя пародыі на Аляксандра Лукашэнку. Аўтары мультфільмаў за мяжой, інтэрнэт пакуль блякаваць немагчыма. Сатырычная перадача на першым музычным канале Беларускага тэлебачаньня "Саша і Сірожа", дзе таксама прысутнічала палітычная сатыра, зьнікла, і пасьля аднавілася на незалежным спадарожнікавым канале БелСАТ. Што да інтэрнэту, то пытаньне прававой ацэнкі распаўсюджанай у Інтэрнэце інфармацыі разглядаецца ў беларускай палаце прадстаўнікоў і невядома, ці будзе вынесенае ў першае чытаньне на восеньскую сэсію.