Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ затрымала Мазынскага, Плясанава і Вячорку


Побач з Лідай ДАІ затрымала мікрааўтобус зь сябрамі дэмакратычных арганізацыяў. Сярод затрыманых рэжысэр Валеры Мазынскі, бард Андрэй Плясанаў і моладзевы актывіст Франак Вячорка.

Затрыманыя ехалі ў Горадню, дзе сёньня мае адбыцца прэзэнтацыя сэрыi беларускіх аўдыёкнiг таварыства “Белтонмэдыя”, адкрыцьцё фотавыставы “10 год з аднаго акна” Андрэя Плясанава, а таксама выступ пераможцаў фэстывалю “Бардаўская восень” Дар’і Кадамскай і Паўла Кузьмiча.

Са словаў Франака Вячоркі, прадстаўнік ДАІ патлумачыў, што ўчора на трасе здарылася аварыя, прычым, магчыма, з удзелам гэтага самага аўтобуса, а таму затрыманым трэба праехаць у аддзяленьне міліцыі.

Франак Вячорка таксама паведаміў праз тэлефон, што ў Лідзе пасажырам удалося выйсьці з мікрааўтобуса і цяпер яны самі дабіраюцца да Горадні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG