Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць беларусаў – неўязныя ў ЗША



У спэцыяльным паведамленьні консульскай службы амбасады ЗША ў Менску зазначаецца, што цяпер грамадзяне ЗША будуць прымацца ёю толькі па запісе. Апрача таго ў консульскім аддзеле “палічылі неабходным часова спыніць прыём большасьці заявак на выдачу візы”.

Новыя патрабаваньні МЗС Беларусі аб скарачэньні штату у амбасадай ЗША названыя неабгрунтаванымі.

Амбасада аднавіла выдачу візаў толькі 1 красавіка пасьля 2-тыднёвага перапынку, зьвязанага са скарачэньнем напалову ліку амэрыканскіх дыпляматаў штату амбасады пад ціскам МЗС Беларусі.

У амбасадзе ЗША пакуль не ўдакладняюць, у якіх выпадках цяпер візы будуць выдавацца, у якіх не.

Палітык Аляксандар Дабравольскі, зыходзячы са свайго досьведу паездак за акіян паведаміў, што апазыцыя ніякіх льготаў пры атрыманьні амэрыканскіх візаў не мае, выконвае такія фармальнасьці, як і ўсе, абавязаная тлумачыць, што не зьбіраецца заставацца ў ЗША на стала.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG