Цыганкоў: “Андрэй, вы сустракаліся з спадаром Хольцапфэлям... Ці можна рабіць нейкія высновы, наколькі ён арыентуецца ў беларускіх справах?”
Фёдараў: “Я сапраўды сустракаўся зь ім некалькі разоў, але не сам-на-сам. Безумоўна. гэты чалавек дасьведчаны ў нашых справах. Дагэтуль ён працаваў у Кіеве, дзе фактычна выконваў абавязкі каардынатара па сувязях з Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі. Так што ён безумоўна валодае ўсёй патрэбнай інфармацыяй і безумоўна, быў адной з галоўнай дзеючых асобаў на перамовах, якія ішлі паміж Менскам і Эўракамісіяй наконт адкрыцьця офісу”.
Цыганкоў: “Прынамсі, пакуль у беларускіх уладаў да ягонай асобы няма ніякіх нэгатыўных прэтэнзіяў?”
Я мяркую, што галоўным накірункам дзейнасьці офіса Эўракамісіі будзе тэхнічны і эканамічны бок
Цыганкоў: “Фактычна з прыездам спадара Хольцапфэля офіс Эўракамісіі, можна сказаць, пачынае сваю працу. Як выглядае мандат гэтай структуры, ці ён ужо сфармаваны?”
Фёдараў: “Я ўпэўнены, што мандат ужо ўзгоднены – інакш не было б падпісанага пагадненьня. Вядома, што беларускія ўлады маюць гэтак званы “сындром Віка” – яны вельмі баяцца, што нейкая заходняя афіцыйная структура, якая тут працуе, будзе паўтараць дзейнасьць былога кіраўніка КНГ АБСЭ Віка і фактычна займацца палітычнымі справамі.
Летась у ліпені Жан-Эрык Хольцапфэль прадстаўляў праграму супрацоўніцтва паміж Эўракамісіяй і Беларусьсю ў галіне энэргетыкі. Гэта нацыянальная праграма дзеяньняў пад назвай “Падтрымка распрацоўкі і рэалізацыі агульнай энэргетычнай стратэгіі для Рэспублікі Беларусь. Я мяркую, што галоўным накірункам дзейнасьці офіса Эўракамісіі будзе тэхнічны і эканамічны бок. Што тычыцца палітычных стасункаў, то з гэтым пакуль што яснасьці няма”