Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца ў пракуратуры папярэдзілі


Каля 15.30 супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну затрымалі Паўла Севярынца, калі той ішоў з будынку Цэнтральнага суду.


Паўла Севярынца прывезьлі ў гарадзкую пракуратуру да намесьніка пракурора Аляксея Стука. У Менскай пракуратуры яго папярэдзілі пра адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне правілаў збору подпісаў грамадзянаў.

Нагадаем: Павал Севярынец перадаваў у Канстытуцыйны суд сабраныя 50 000 подпісаў грамадзянаў, каб былі ўнесеныя зьмены ў закон аб рэлігіі, а таксама ў Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG