Іхны ліст да новаабранага прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева перададзены ў апарат пераможцы прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта Скрабцам паведаміў супрацоўнік апарату спадар Барадай.
11 сакавіка браты Скрабцы зьвярнуліся з лістом да Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яны прасілі спадара Мядзьведзева патрабаваць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызваленьня былога рэктара Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна.
Сяргей і Аляксандар Скрабцы 10 сакавіка абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны патрабуюць спыніць рэпрэсіі і неадкладна вызваліць палітычных вязьняў у Беларусі.