Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя заклікае выйсьці на плошчу 30 сакавіка


Ініцыятыву аб правядзеньні 30 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менску акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі, з асуджанымі ўдзельнікамі сьвяткаваньня Дня Воля ды з незалежнымі мэдыямі падтрымаў прэзыдыюм Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.


Палітрада заклікае праз новую акцыю падтрымаць тых, хто пазбаўлены волі і прайшоў праз незаконныя рэпрэсіі.

У спэцыяльнай заяве рэпрэсіі супраць незалежных мэдыяў ацэньваюцца як грубае парушэньне Канстытуцыі і спробу максымальна ізаляваць грамадзянаў Беларусі ад альтэрнатыўнай інфармацыі аб рэальным становішчы ў краіне. Таму кіраўніцтва АДС заклікае грамадзянскія ініцыятывы, грамадзкія арганізацыі, бізнэсоўцаў вырабляць копіі матэрыялаў з незалежных СМІ і распаўсюджваць іх сярод жыхароў Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG