Лінкі ўнівэрсальнага доступу

90 год БНР у Канадзе


Канадзкія беларусы пачалі шэраг імпрэзаў, прысьвечаных 90-м угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.


Сьвяточныя мерапрыемствы, зарганізаваныя Згуртаваньнем беларусаў Канады, прайшлі ў беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Тароньце. “Урачыстая богаслужба, экскурс у гісторыю, а таксама багатая канцэртная праграма сабралі поўную залю беларусаў,” – паведаміў Радыё Свабода Дзьмітры Эльляшэвіч са Згуртаваньня беларусаў Канады. Ад імя Прэм’ер-Міністра Канады беларускую грамаду павіншаваў Дзяржсакратар Джэйсан Кэні.

Заплянаваныя таксама ўрачыстасьці ў Манрэалі ды Атаве – фэдэральнай сталіцы Канады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG