Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянты патрабуюць, каб В.Крываль даседзеў


Трое міліцыянтаў прыйшлі ў лаўку да прадпрымальніка з Узды Віктара Крываля. Яны патрабуюць, каб спадар Крываль адседзеў двое сутак арышту, якія ён не адбыў з-за датэрміновага вызваленьня 1 сакавіка.

Віктар Крываль быў асуджаны 18-га лютага на 15 сутак арышту нібыта за тое, што раздаваў улёткі зь інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў.

Віктар Крываль аб’явіў пра пачатак галадоўкі, пратэстуючы супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду.
Пасьля 13-ці дзён аршыту і галадоўкі яго наведаў лекар і сказаў, што спадар Крываль мусіць быць вызвалены па стане здароўя. Доктар сказаў, што трэба ехаць у шпіталь, але спадар Крываль адмовіўся.
Цяпер міліцыянты патрабуюць, каб спачатку Віктар Крываль паехаў зь імі у шпіталь для абсьледаваньня. І калі дазволіць стан яго здароўя міліцыянты яго зноў арыштуюць.

Віктар Крываль кажа, што гэтыя дзеяньні зьвязаныя з акцыяй 25 сакавіка ў Менску. Таму менавіта цяпер яго міліцыянты і арыштоўваюць, каб перашкодзіць удзелу прадпрымальніка ў акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG