Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскія землякі ішлі сьлядамі Палуты Бадуновай


З гістарычнай экскурсіі, прысьвечанай гэтай легендарнай жанчыне, пачалося сёньня ў Гомелі сьвяткаваньне 90-х угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі.


Гараджане самых розных узростаў з бел-чырвона-белымі сьцяжкамі ў руках і такімі ж балёнікамі прыйшлі ў парк па-над Сожам. Адсюль і пачалася гістарычная экскурсыя, ці, як казалі актывісты, сьвяточнае бадзяньне па гораду.

Гісторык Сьвятаслаў Шапавалаў распавёў прысутным пра падзеі сакавіка 1918 году, калі бальшавікі здалі Гомель войскам кайзераўскай Нямеччыны, і горад адыйшоў да Ўкраіны:

“Мясцовая суполка сацыял-дэмакратычнай Грамады пасылае дэлегацыю ў Менск у Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі. Яна занепакоена пытаньнем Гомеля. Гомель ня хоча быць украінскім. Немцы робяць наступны ход. Гомель лічыцца ўкраінскім, але тут гатовыя прыняць упаўнаважанага ці намесьніка Беларускай Народнай Рэспублікі. Ім прызначаецца старшыня суполкі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Язэп Яцэцкі”.

Увесь час пакуль ішла экскурсія яе ўдзельнікаў здымалі на відэа дзьве групы апэратараў у цывільным. У парку зьвіўся і намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Сяргей Яфіменка. Ён стаў патрабаваў спыніць экскурсыю, заяўляў, што ладзіцца яна незаконна.


З парку ўдзельнікі імпрэзы накіраваліся ў Навабеліцкі раён Гомеля.
У Навабеліцы непадалёк ад цяперашняга прыпынку грамадзкага транспарту “Міжнародная” і мінулым стагодзьдзя стаяў дом, дзе жыла Палута Бадунова.

На месцы дому, дзе жыла дзяячка, удзельнікі гістарычнай экскурсыі ўсклалі ружы й гвазьдзікі й запусцілі ў неба белыя й чырвоныя балёнікі, якія несьлі праз увесь горад.

Вырашына прапанаваць гомельскім уладам перайменаваць цяперашнюю вуліцу балгарскага камуністычнага дзеяча Дзімітрава ў вуліцу імя Палуты Бадуновай.

Знакамітая гараджанка была расстраляная ў часы сталінскага тэрору.

Мясцовыя краязнаўцы мяркуюць, што Палута Бадунова можа быць пахавана на 9-м кілямэтры за Навабеліцай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG