Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хатыні маліліся за ахвяраў вайны <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Ушанаваньне памяці ахвяраў Хатыні зладзілі менскія грамадзкія актывісты з ініцыятывы аб'яднаньня "Мэмарыял".


22 сакавіка споўнілася 65 гадоў, як гітлераўцы спалілі паўтары сотні чалавек у вёсцы Хатынь, якая мясьцілася ў Лагойскім раёне.

На месцы, дзе карнікі катавалі людзей, зладзілі малебен. За душы загінулых маліўся сьвятар Беларускай Аўтакефальнай царквы айцец Леанід Акаловіч.

На заклік "Мэмарыялу" прыехалі паўтара дзясяткі чалавек, але ў часе малебну далучаліся людзі, якія наведалі мэмарыял Хатынь самі. Я зьвяртаюся да аднаго з удзельнікаў мерапрыемства Вячаслава Сіўчыка.

"Мы ўжо другі раз наведваем Хатынь, гэта ўжо традыцыйная акцыя - ушаноўваць памяць ахвяраў вайны. Таксама сёньня мы падтрымалі ініцыятыву маладзёвай арганізацыі "Правы альянс", якія зьбіраюцца 15 красавіка ўшанаваць памяць жыхароў вёскі Дражна Старадароскага раёну, якая была зьнішчана партызанскім аддзелам. Вядома, што Хатынь была зьнішчана гітлераўцамі, але і тое, і другое - гэта нашы ахвяры, і таму іх памяць трэба ўшаноўваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG