Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі ў Менску можна напісаць беларускую дыктоўку?


Агляд недзяржаўнага друку.


“Народная воля” анансуе прымеркаваную да 90-годзя БНР акцыю –агульнацыянальную дыктоўку. Газэта дае расклад напісаньня дыктоўкі жыхарамі раёнаў Менска ў нядзелю, 23-га сакавіка. Паведамляецца і пра цікавыя акалічнасьці ініцыятывы палітоляга Уладзімера Падгола. Кажа журналістка Марына Коктыш.

Уладзімер Падгол напісаў адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікаў яго падтрымаць ініцыятыву і разам з народам напісаць дыктоўку”.

Таксама газэта аналізуе апошнія падзеі вакол амбасады ЗША ў Беларусі. Гэтай тэме прысьвечаны артыкул Вячаслава Оргіша.

Угодкі БНР зацікавілі і “Кур’ер з Віцебску”. Газэта паведамляе пра шэраг акцый да 90-годзьдзя БНР, якія правёў у горадзе славуты змагар за незалежнасьць Беларусі Мірон. Гэты няўлоўны актывіст некалькі дзён запар вывешваў бел-чырвона-белыя сьцягі на самых розных будынках і аб’ектах. Сваю дзейнасьць Мірон назваў "перадсьвяточную маратонам”.

Пра культурныя падзеі, якія асьвятляла газэта, распавёў рэдактар выданьня Уладзімер Базан.

Музэй Марка Шагала пачаў цыкл сустрэч з цікавымі людзьмі пад агульнай назвай “20-ае стагодзьдзе. Дыялёгі аб культуры”. Першая сустрэча была з Натальляй Талстой, унучкай славутага пісьменьніка Аляксея
Талстога. У наступным нумары газэты мы зьмяшчаем інтэрвію з Натальляй Талстой”.

Падрабязнасьці знаходкі фамільнага склепу шляхецкага роду Ажэшкаў паведамляе “Газэта для вас”, якая выходзіць ў Івацэвічах. Пра мясцовую знаходку, якая стала рэспубліканскай сэнсацыяй, распавядае рэдактар Лідзія Цалуйка.

Знаходку зрабілі ў вёсцы Заказелі. Там ёсьць старая капліца, а пад ёй склеп роду Ажэшкаў. Меркавалі, што там ўсё разрабавана, але зараз, калі папрацавалі, то знайшлі рэшткі пахаваньняў. Вучоныя цяпер будуць над імі працаваць. А вядомая пісьменьніца Элаіза Ажэшка таксама жыла ў Заказелі, і ў вёсцы Людвінава, якая побач.”




Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG