Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты Гарадзенскага ўнівэрсытэту пра БНР


Што ведаюць і як ацэньваюць Беларускую Народную Рэспубліку студэнты Гарадзенскага дзяржаўнага унівэрсытэту імя Янкі Купалы


Студэнт: “Тут у нас, у гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы прафэсар Коўкель чытае гэты пэрыяд, ён падае БНР як авантуру. Але гэта прыватная пазыцыя прафэсара Коўкеля, неабавязкова ўсіх выкладчыкаў. Так супала, што ён чытае гэты пэрыяд. Ён, дарэчы, так піша пра БНР і ў падручніку для абітурыентаў, — Ярмусік і Коўкель аўтары, — якім усе карыстаюцца цяпер пры паступленьні ва унівэрсытэт”.

Д
У гарадзенскім унівэрсытэце імя Янкі Купалы прафэсар Коўкель чытае гэты пэрыяд, ён падае БНР як авантуру
ругі студэнт: “Ну што, гэта першая спроба беларусаў стварыць сваю незалежную дзяржаву сапраўды для беларусаў”.

Трэці студэнт: “БНР вы маеце на ўвазе? Калі шчыра, я вельмі дрэнна ведаю гэтае пытаньне праз тое, што не хапае літаратуры”.

Чацьверты студэнт: “Гісторыяй БНР я цікавіўся сам і выкладалі нашыя выкладчыкі таксама. Канешне, вельмі мала вядома аб гэтых падзеях, дакладней вельмі мала пішуць менавіта пра іх”.

Карэспандэнт: “А якую ацэнку звычайна даюць?”

Чацьверты студэнт: “Часьцей за ўсё адзнаку даюць з пункту гледжаньня савецкага: вось гэта ня нашая дзяржава, і стваралі яе нейкія там агрэсіўныя нацыяналісты, якія былі далёка ад народу. Але гэта была самая сапраўдная беларуская дзяржава, якую стваралі інтэлектуалы, інтэлігенцыя нашая, якая хацела лепшага для нашага народу, то бок і для нас”.

Карэспандэнт: “Як усё ж вашыя выкладчыкі ацэньваюць: са знакам “мінус”, ці “плюс” — Беларускую Народную Рэспубліку, і ці згодныя вы зь імі?”

Пяты студэнт: “Насамрэч адчуваецца вельмі ўплыў Савецкага саюзу, што разваліўся, гэтыя савецкія камуністычныя погляды застаюцца ў сіле”.

Карэспандэнт: “Карацей, выкладчыкі разглядаюць БНР з пункту гледжаньня савецкай гісторыяграфіі?”

Пяты студэнт: “Так, натуральна. Яны так разглядаюць ня толькі БНР, гэта датычыць іншых пытаньняў падобнага характару, нават Вялікае княства Літоўскае так разглядаюць”.

Карэспандэнт: “Тут, у Купалаўскім унівэрсытэце?”

Пяты студэнт: “Так”.

Ш
Мы ж гісторыкі, мы вывучалі БНР — так, што гэта была спроба стварыць сваю дзяржаву ў 1918 годзе, але я, напрыклад, не лічу яе дзяржавай
осты студэнт: “Мы ж гісторыкі, мы вывучалі БНР — так, што гэта была спроба стварыць сваю дзяржаву ў 1918 годзе, але я, напрыклад, не лічу яе дзяржавай”.

Карэспандэнт: “А вы што скажаце?”

Сёмы студэнт: “Я лічу, што гэта станоўчая зьява, спроба зрабіць нацыянальную сваю дзяржаву”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG