Лекары ставяць яму дыягназ – інсульт.
Міністру фінансаў 59 гадоў. Ён адзін з нямногіх дзяржаўных чыноўнікаў, які падтрымлівае стасункі з журналістамі, нягледзячы на тое, якія мэдыі яны прадстаўляюць. На самым канцы мінулага году падчас зацьвярджэньня Палатай прадстаўнікоў бюджэту краіны на 2008 год ён казаў журналістам:
“Корбуту няма чаго і каго баяцца. Мне ж хутка стукне 60, і я магу ў любы момант пайсьці на пэнсію”.