Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Квяткоўскі з кніжкай, Бартосік зь гітарай


Зьміцер Бартосік
Зьміцер Бартосік

Сёньня ўвечары ў Горадні выступалі менчукі. Спачатку прадставіў сваю кнігу “Фрашкі да пляшкі” Севярын Квяткоўскі, ён прачытаў свае тэксты. Як вядома, кніга была адзначана прэміяй “Залатая літара-2008”. Зьміцер Бартосік прывёз уласную кружэлку “Гандураскі сэрыял” і гітару, пад якую выканаў свае песьні. Сустрэча адбылася ў памяшканьні Таварыства беларускай школы. На яе сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек.


Карэспандэнт: “Севярын, новы горад, новае памяшканьне, новыя твары. Што табе стварае настрой выступаць у Горадні, ці падабаецца тут бываць?”

Севярын Квяткоўскі
Квяткоўскі:
“Горадня — мой самы любімы горад у Беларусі пасьля майго роднага Менску. А па-другое, тут ня толькі шмат новых твараў, але таксама даўно знаёмых добрых маіх сяброў. Гэта першы мой сур’ёзны выступ па-за Менскам”.

Карэспандэнт: “А зараз Зьміцер Бартосік. Ты прыяжджаеш ў Горадню сьпяваць, а тут вось бард Шалкевіч. Што ты адчуваеш: канкурэнцыю, можа, ці што?”

Бартосік: “Ну, якая можа быць канкурэнцыя паміж двума геніямі? (сьмяецца) У Горадні мне заўжды сьпяваецца камфортна. Я ежджу па Беларусі зь невялічкім турам, прысьвечаным 90-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, які арганізавала Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

Карэспандэнт: “Чаму вы прыйшлі на гэтую сустрэчу?”

Спадар: “Таму што апошнім часам нашае жыцьцё вельмі падобнае на гэтыя фрашкі, якія піша Квяткоўскі, ну і бяз пляшак таксама не абыходзіцца”.

Карэспандэнт: “Чым вам цікавы Бартосік, чым вам цікавы Квяткоўскі?”

Дзяўчына: “Па-першае, я вельмі люблю беларускую музыку самых розных накірункаў. І мне чым цікавы Бартосік? Яго ня толькі цікава, прыкольна слухаць, але таксама назіраць за яго мімікай, жэстамі, за тым, як ён расказвае, як ён сябе паводзіць, як ён глядзіць на публіку, то бок ён такі харызматычны бард. А кніжка, я яе прачытала ўжо, “Фрашкі да пляшкі”, у мяне ёсьць некалькі пытаньняў да аўтара, таму што там часам рэчы проста крамольныя. Скандальная кніжка. Натуральна яна не магла не прыцягнуць маёй увагі і мне цікава пазнаёміцца зь яе аўтарам”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG