Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляўціна Вячорка: “Дарога” — шлях аўтаркі да Беларусі”


Пра кнігу Івонкі Сурвілы “Дарога” гаворыць Аляўціна Вячорка — сталая чытачка выдавецкай сэрыі нашага радыё “Бібліятэка Свабоды XXI стагодзьдзя”.


Прэзэнтацыя кнігі "Дарога" - у панядзелак, 17 сакавіка, 1800. у сядзібе БНФ. Менск, вул. Варвашэні, 8.

“Маючы ўсе выданьні “Бібліятэкі Свабоды XXI стагодзьдзя”, а іх ужо больш за тузін, я не перастаю зьдзіўляцца шырыні і палітры праекту.

Упершыню ў гэтай сэрыі атрымала слова жанчына, шляхетная, шырока адукаваная, мастачка, грамадзкая дзяячка самага высокага кшталту. На першай жа старонцы сустракае такая прыязная непаўторная ўсьмешка аўтаркі, такі спагадлівы, зычлівы яе позірк, які не пакідае нас праз усю кнігу.

На першы погляд можа падацца, што кніга — гэта аповед пра жыцьцё самой аўтаркі. Вельмі асабістая, лірычная, камэрная тэма як бы пераважае ў ёй. Але ўсё жыцьцё Івонкі Сурвілы — гэта шлях да Беларусі. Яе біяграфія трывала зьнітаваная з гісторыяй і сёньняшнім днём беларускай дыяспары і нашай краіны.

Шмат пра што я даведалася зь кнігі ўпершыню. Гэта і асобы, чыімі лёсамі яшчэ не заняліся дасьледчыкі, і падзеі, якім пакуль не знайшлося месца ў нашай гістарыяграфіі, і маштабы дапамогі чарнобыльскім дзеткам.

Дачытаўшы апошнюю старонку, хочацца паўтарыць вядомае выслоўе Антона Чэхава пра тое, што чалавек павінен быць ва ўсім прыгожы. Гэта менавіта пра нашу Івонку Сурвілу, у якой шмат цікавых спраў і пераканаўчых перамог яшчэ наперадзе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG