“Гараўтадор” лічыць, што панёс дадатковыя страты больш як на 2 мільёны рублёў з-за таго што арганізатары акцыі зрабілі адхіленьне ад вызначанага гарадзкімі ўладамі маршруту – замест шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор пачалі марш ад Кастрычніцкай плошчы.
Сёньня ў суд зьявіліся заяўнікі акцыі Анатоль Лябедзька і Віктар Івашкевіч. Астатнія заяўнікі сярод іх Вінцук Вячорка, Аляксандар Мілінкевіч, Яўген Афнагель і Зьміце Хведарук у суд не прыйшлі.
Віктар Івашкевіч і Анатоль Лябедзька прэтэнзіі “Гараўтадору” адхіляюць.