Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Надта вялікі кантраст паміж мілянскай і менскай публікай...”


Пра што пісалі беларускія газэты 7 сакавіка ў розныя гады мінулага.


“Бацькаўшчына”
ў 1948 годзе адзначае: “Соль у Беларусі была выкрытая аднэй з геалёгічных экспэдыцыяў перад самай вайной у 1941 г. Ляжыць яна 12 км. на поўнач ад Палескае чыгункі каля мястэчка Даманавічы. Соль гэтая ляжыць вельмі глыбока пад зямлёй, аж на 700 м. Знаход солі ў Беларусі — зьява бадай што эпахіяльная, бо NaCl побач із вуглём С — галоўная сыравіна ўсялякае хэмічнае прамысловасьці... Гэты знаход будзе мець вялізарнае гаспадарскае значэньне для ўсіх краёў паўночна-сярэдняе Эўропы”.

Яшчэ раз “Бацькаўшчына”, якая на гэтым тыдні 1958 году піша аб русыфікацыі ў СССР і працы заходніх радыёстанцый: “{Гэтыя радыястанцыі й наагул уся г.зв. антыбальшавіцкая прапаганда... баіцца, як агню, аднаго толькі слова “русыфікацыя”, тады калі ў самым Савецкім Саюзе гаварыць аб гэтым сяньня ўжо не баяцца.} Успомненыя радыястанцыі, калі й прапускаюць у этар што-небудзь аб савецкай нацыянальнай палітыцы або аб нацыянальным супраціве народаў СССР, дык робяць гэта ў такой злагоджанай, завуаляванай і няпэўнай форме, што іхны голас у ніякім выпадку не раскрывае ўсёй жахлівай праўды. Гэтак было раней, гэтак асталося й сяньня”.

На старонках “Вечернего Минска” ў 1988 годзе опэрная сьпявачка Марыя Гулегіна прызнаецца: “Неапраўданыя цяжкасьці ў мінулым, і калі б іх не было, магчыма, я як сьпявачка адбылася б раней. Але нявырашаных праблем застаецца шмат. Калі я вяртаюся зь Ля Скаля, кантракт з тэатрам у мяне падпісаны да 1992 году, я, шчыра кажучы, часам маркочуся. Надта ж вялікі кантраст паміж мілянскай і менскай публікай. Там бура авацыяў, безупынныя воклічы “брава, Марыя!”, а тут, як правіла, заля напалову пустая”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG