На месцы здарэньня сабрана каля 15 тонаў нафта-вадзяной эмульсіі. Паводле супрацоўнікаў выратавальных службаў, пагрозы здароўю жыхароў вёскі і навакольнаму асяродзьдзю няма.
Сёлета гэта першае ў Віцебскай вобласьці надзвычайнае здарэньне на нафтапрадуктаправодзе “Ўнеча — Вэнтсьпілс”, які належыць расейскаму прадпрыемству “Западтранснефтепродукт”. Летась службы МНС двойчы выяжджалі ліквідаваць наступствы прарываў нафтаправоду ў Бешанковіцкі раён. У выніку гэтых аварыяў нафтапрадукты трапілі ў Заходнюю Дзьвіну, і пацярпела экалёгія ня толькі Беларусі, але й суседняй Латвіі.