Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку застрэлілі гіганцкага пацука



“Лукашэнка на 11 год старэйшы і на 20 сантымэтраў вышэйшы за Мядзьведзева”. Кіраўнік Беларусі і новы прэзыдэнт Расеі выступаюць ў розных вагавых катэгорыях. Як у палітыцы, так і ў жыцьці. Пра тое, што новы прэзыдэнт Расеі прымусіць беларускіх чыноўнікаў “амаладзіцца”, чытайце ў сьвежым нумары “Комсомольской правды” в Белоруссии”.

Інтэрнэт-газэта “Салідарнасьць” зьмяшчае развагі галоўнага рэдактара “БДГ. Деловая газета” Пятра Марцава пра тое, як адаб’юцца на Беларусі зьмены ў Крамлі. У кароткатэрміновым аспэкце – ніяк, палітыка Расеі ў дачыненьні Беларусі застанецца нязьменнай, выказвае сваё меркаваньне спадар Марцаў. Расея зараз кансэрвуе Беларусь, падсаджваючы на крэдытную іглу – ужо ня газавую, а фінансавую. Яна не павышае радыкальна цану на газ, каб не стымуляваць Беларусь да правядзеньня эканамічных рэформаў, пагружаючы тым самым ў бясконцыя даўгі. І пакуль такая сытуацыя Расею задавальняе, – мяркуе Марцаў.

“Наша слова”. Сёньня вядомаму беларускаму палітыку, мовазнаўцу, перакладчыку Лявону Баршчэўскаму спаўняецца 50 гадоў. Распавядае галоўны рэдактар тыднёвіка “Наша слова” Станіслаў Суднік:

“Паўпаласы прысьвечана слоўніку Лявона Баршчэўскага на 28 моў. Артыкул называецца: “Навуковы вычын Лявона Баршчэўскага”. Слоўнік на 28 моў прэтэндуе трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса, таму што дагэтуль найбольш поўны слоўнік быў на 17 моў”.

“Штазі” супраць “Капіталу”: нягучная бітва тытанаў беларускага року”. “Белгазета” публікуе фотарэпартаж пра чарговую “Рок-каранацыю”. Празь 9 гадоў рок-карону зноў атрымаў лідэр “Нейра Дзюбэля” Аляксандар Кулінковіч. У 1999-м крыштальную карону рок-музыку ўручыў Уладзімер Мулявін, сёлета – Уладзімер Арлоў.

Слуцкі “Інфа Кур’ер” распавядае гісторыю пра тое, як случанін Ігар нос да носу сутыкнуўся з буйным пацуком, але не разгубіўся і нават здолеў застрэліць яго з пнэўматычнай стрэльбы. Грызун забраўся ў шафу, у якой гаспадар захоўваў інструмэнты. Калі Ігар адчыніў дзьверцы шафы, убачыў перад сабой пысу пацука, які ледзь ня кінуўся на чалавека. Ігар пасьпеў зачыніць дзьверцы, паклікаць жонку, якая прынесла ружжо і нават зарадзіла яго. Мужчына аказаўся сапраўдным снайпэрам — прабіў галаву жывёліны навылет. Разам з карэспандэнтам “Інфа Кур’еру” ён зьмерыў даўжыню пацука: 44 сантымэтры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG