Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьмену вызваленым палітвязьням рыхтуюць іншых?


Актывісту Андрэю Кіму пагражае другая крымінальная справа.


29-га лютага ў сьледчым ізалятары Андрэя Кіма і ягонага адваката азнаёмілі з крымінальнай справай, якую завялі на актывіста за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 21-га студзеня.


Тацяна Кім
Маці актывіста Тацяна Кім па выніках гэтага азнаямленьня даведалася яшчэ пра адну непрыемнасьць. Яе сыну пагражае другая крымінальная справа – цяпер за удзел ў мітынгу, які прайшоў 10-га студзеня. Пра гэта стала вядома адвакату Андрэя Кіма.

“Пазваніў яму супрацоўнік МУС і сказаў, што яны таксама зьбіраюцца наведаць майго сына. Але не па гэтай справе, а ўжо па іншай, па мітынгу 10-га студзеня. Адвакат яму сказаў, што Андрэй за 10 студзеня адбыў адміністрацыйны арышт і штраф заплаціў. Не, кажуць, гэта іншае, гэта ўжо крымінальная справа”.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, у справе, якую завяла менская міліцыя пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10-га студзеня, фігуруе 12 чалавек. 29-га лютага было вядома, што як мінімум чацьвёра зь іх прызнаны падазронымі, аднак праваабаронцы кажуць, што ў падазраваныя могуць занесьці ўсіх. Яны не выключаюць, што да сьпісу 12-ці дададуць і Андрэя Кіма.

Вольга Казуліна: “Развод бацькоў быў фармальным”

28-га лютага пасьля трохдзённага водпуску вярнуўся ў віцебскую калёнію Аляксандар Казулін, якога вызвалілі на пахаваньне жонкі Ірыны. Міністар ўнутраных спраў Уладзімер Навумаў празь дзень заявіў, што Аляксандра Казуліна адпускалі “насуперак закону”, бо “ён не зьяўляецца блізкім сваяком Ірыны Казулінай”, зь якой быў у разводзе.

Дачка Аляксандра Казуліна Вольга сказала на гэта для прэс-цэнтра Хартыі-97: “Тата з мамай пражылі разам 30 гадоў. Развод быў фармальным, яго аформілі пасьля таго, як тату звольнілі з пасады рэктара БДУ. Ён перасьцерагаўся, што пачнуць перасьледаваць усю сям’ю, і перапісаў маёмасьць на маму”.


Сяргей Скрабец
Напярэдадні ад’езду ў калёнію Аляксандар Казулін заявіў, што даруе Аляксандру Лукашэнку перасьлед, працягвае яму руку і прапануе перамовы. Былы адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч гэтак пракамэнтаваў словы Уладзімера Навумава.

“Вуснамі спадара Навумава ўлады выказалі жаданьне ўдарыць па руцэ Казуліна, які прапановаў дыялёг”.

Як прынялі Казуліна ў калёніі? Былы дэпутат Сяргей Скрабец, які болей за год правёў у калёніі “Віцьба-3”, не выключае жорсткага прыёму з боку адміністрацыі.

“Не выключаю чаго заўгодна. Вы бачылі, што за тры дні на свабодзе ён пасьпеў вельмі шмат зрабіць. Улада відавочна яго баіцца”.

Дзяжурны віцебскай калёніі адмовіўся гаварыць пра Аляксандра Казуліна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG