Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Зрухаў у праекце "Адэса-Броды" пакуль няма"


Ці можа Беларусь далучыцца да супольнасьці транзытных краінаў, каб разам супрацьстаяць расейскаму манапалізму ў энэргетычнай сфэры? Ці прыедзе Аляксандар Лукашэнка на энэргетычны саміт, які адбудзецца ў траўні ва Ўкраіне? На гэтыя пытаньні Віталя Цыганкова адказвае аглядальнік газэты “Белорусы и рынок” Тацяна Манёнак


Цыганкоў: “Наколькі сур’ёзна перад Украінай, Беларусьсю, дзяржавамі Балтыі стаіць задача шукаць альтэрнатыўныя расейскім крыніцы энэргіі? Наколькі яны палітычна і тэхнічна гатовыя аб’яднаць намаганьні ў гэтым рэчышчы?”

Манёнак: “Вядома ж, кожная краіна глядзіць на гэтае пытаньні прагматычна. Рэчы у тым, што Беларусь пакуль ня мае сур’ёзных праблемаў ані з пастаўкамі газу, ані нафты. Але першы званок празьвінеў у канцы 2006 году і тады пэўны альянс транзытных дзяржаваў быццам бы намеціўся.

Размова ідзе пра тое, каб пабудаваць перамычку для нафтаправоду “Адэса-Броды”. Калі гэты праект будзе рэалізаваны і нафта будзе перапампоўвацца ў прамым кірунку, калі да гэтага праекту далучыцца Азэрбайджан, то дзесьці праз 5-10 гадоў могуць зьявіцца нафтавыя рэсурсы, каб напоўніць гэтую трубу.

Пакуль беларускія спэцыялісты абмяркоўваюць гэты праект. Кіраўніцтва давала загад, што калі ёсьць неабходнасьць, мы можам дабудаваць перамычку -- інвэстыцыі Беларусь знойдзе. Але ці будзе Азэрбайджан пастаўляць сваю нафту ў гэтую трубу? – зараз вельмі вялікая канкурэнцыя за нафтавыя рэсурсы.

Важны і цікавы яшчэ адзін аспэкт візыту першага намесьніка кіраўніка ўкраінскага ўраду Аляксандра Турчынава ў Менск. Гэта праект пабудовы электрамосту з Украіны праз Беларусь у Літву. Тады зьявіцца магчымасьць пастаўляць электраэнэргію і ў Польшчу”.

Цыганкоў: “У траўні ў рэзыдэнцыі ўкраінскага прэзыдэнта ў Івана-Франкоўску мае адбыцца энэргетычны саміт дзяржаваў рэгіёну. Ці ёсьць нейкая імавернасьць, што туды можа прыехаць Аляксандар Лукашэнка? Можа, Аляксандар Турчынаў “за кулісамі” візыту ў Менск будзе гаварыць і пра гэта?”

Манёнак: “Калі б праект нафтаправоду “Адэса-Броды” наблізіўся да нейкага фінішу, гэта было б ня выключана. Лукашэнка гэтыя пытаньні летась ўжо абмяркоўваў з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам. Але я ведаю, што беларускія спэцыялісты даволі скептычна ставяцца да гэтага праекту. Бо лічаць, што пакуль няма нафтавых рэсурсаў для яго запаўненьня. І істотных зрухаў на працягу 10 гадоў, колькі я назіраю за гэтым праектам, няма. Пакуль ня зьявіцца нейкіх рэальных крокаў, я ня думаю, што Лукашэнка паедзе на такі саміт”.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG