Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Красуцкі: “Думаю, заяву Дзярждэпартамэнту разгледзяць»


Дзярждэпартамэнт ЗША выступіў з заявай, у якой выказваюцца спадзяваньні на датэрміновы і канчатковы выхад на волю Аляксандра Казуліна.


Як заявіў прэсавы сакратар амэрыканскага дзярждэпартамэнту Том Кейсі, “вельмі важна, каб вызваленьне Казуліна было канчатковым”. Калі ж палітвязьня вызваляць датэрмінова, то “ЗША будуць гатовыя пачаць дыялёг зь Беларусьсю адносна далейшых крокаў па паляпшэньні двухбаковага супрацоўніцтва”

А кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандар Лукашэнка ўчора падчас прызначэньня прадстаўнікоў Беларусі за мяжой заявіў: “Калі мы ідзем на нейкія кампрамісы з нашымі суседзямі, з амэрыканцамі, з Эўразьвязам па пэўных накірунках, гэта не азначае, што мы мяняем палітыку, яна ў нас вызначаная. У нас няма той сілы, перад якой мы можам сёньня дрыжаць, прыніжацца і прагінацца».


Намесьнік старшыні міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі так камэнтуе для радыё «Свабода» гэтыя выказваньні:

«Я думаю, што заява Дзярждэпартамэнту ЗША будзе прынятая для разгляду кіраўніцтвам нашай краіны. Наколькі яе прымуць для ўвагі? Тут трэба ўлічваць усе канкрэтныя абставіны, зьвязаныя з гэтым пытаньнем.

У сьвеце было шмат прэцэдэнтаў, якія нечым нагадвалі сытуацыю з Аляксандрам Казуліным. І калі гэта будзе адпавядаць нацыянальным інтарэсам Беларусі, дык цалкам магчыма прыняцьцё нейкага канструктыўнага рашэньня».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG